Згодна з каляндарным планам выбараў прагаласаваць датэрмінова можна будзе па 16 лістапада ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00, паведамляе газета "Звязда".
У Беларусі на выбарах арганізаваны 5 831 выбарчы ўчастак. Датэрміновае галасаванне не будзе праводзіцца на тых, што створаны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і ў іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара.
Прагаласаваць датэрмінова маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак у дзень выбараў не патрабуецца.
Паводле дадзеных ЦВК, у Беларусі і за яе межамі налічваецца амаль як 6,9 млн выбаршчыкаў.
эж